На днях заходзіў на launchpad.net паглядзець раптам ёсьць неанансаваныя ў рассылцы зьмяненьні ў stellarium. Гэты выдатны рэсурс грохнуў увесь пераклад stellarium-skycultures, я проста ў захапленьні.
А inkscape нарэшце дасягнуў замарозкі, выйдзе дзесь праз тыдзень-другі, па беларуску будзе на 100%. Але, пагледзеў на ягоны код — суцэльны жах, дзікая мяшанка з C (з часоў sodipodi) і C++, пры гэтым сучасныя распрацоўнікі яўна хворыя на C++ галаўнога мозґу.