375gnu

Archive for Люты, 2011|Monthly archive page

Пераклад Celestia

In celestia, translation on Люты 13, 2011 at 10:13

Існуе такая праґрама Celestia — касьмічны сымулятар зь вялікімі магчымасьцямі й вельмі моцнай супольнасьцю. Апошняя стабільная вэрсія — 1.6.0. Наступныя вэрсіі 1.6.1 ды 1.7 будуць мець беларускі пераклад. Вось толькі калі яны выйдуць — невядома.

Пераклад GIMP 2.7

In gimp, translation on Люты 13, 2011 at 09:46

На днях абнавіў файлы перакладу для нестабільнай вэрсіі GIMP 2.7, якая ў хуткасьці мусіць стаць 2.8. Насамрэч распрацоўнікі меркавалі выпусьціць яго яшчэ ў канцы мінулага году, але ім не хапіла часу.
Тэарэтычна пераклад будучай вэрсіі 2.8 будзе лепшы за 2.6. Што праўда, некаторыя новыя радкі, якія дадаліся пасьля вэрсіі 2.7.1 не былі правераныя «у рэальных умовах», бо пасьля 2.7.1 тэставых выпускаў не было. Таму будзем лічыць 2.8.0 тэставым палігонам для перакладу, а вось 2.8.1 ужо мусіць быць дасканалым.
Галіну 2.6 абнаўляць ня буду празь нястачу часу.