- Цалкам перакладзеная, ня толькі інтэрфэйс, але й файл з зорнымі культурамі.
- Апісаньні краявідаў і зорных культур таксама перакладзеныя. Падтрымка загрузкі файлаў зь перакладамі апісаньняў зьявілася яшчэ ў папярэдняй вэрсіі, але празь невялічкую памылку не працавала. Я гэтую памылку адшукаў, яе выправілі, і цяпер можна пачытаць пра сузор’і ацтэкаў па-беларуску.