375gnu

Archive for the ‘gimp’ Category

Пераклад GIMP 2.7

In gimp,translation on Люты 13, 2011 at 09:46

На днях абнавіў файлы перакладу для нестабільнай вэрсіі GIMP 2.7, якая ў хуткасьці мусіць стаць 2.8. Насамрэч распрацоўнікі меркавалі выпусьціць яго яшчэ ў канцы мінулага году, але ім не хапіла часу.
Тэарэтычна пераклад будучай вэрсіі 2.8 будзе лепшы за 2.6. Што праўда, некаторыя новыя радкі, якія дадаліся пасьля вэрсіі 2.7.1 не былі правераныя «у рэальных умовах», бо пасьля 2.7.1 тэставых выпускаў не было. Таму будзем лічыць 2.8.0 тэставым палігонам для перакладу, а вось 2.8.1 ужо мусіць быць дасканалым.
Галіну 2.6 абнаўляць ня буду празь нястачу часу.

Advertisements