375gnu

Archive for the ‘inkscape’ Category

Даведка па клявішах у Inkscape

In inkscape, translation on Ліпень 15, 2012 at 19:30

Нарэшце скончыў пераклад даведкі па клявішах і мышы ў Inkscape, заадно абнавіў падручнікі…

Выпушчаны Inkscape 0.48

In inkscape on Жнівень 24, 2010 at 19:09

Сёньня пабачыў сьвет Inkscape 0.48. Адрозьненьні ад папярэдняе вэрсіі:

  • новы інструмэнт Распыляльнік;
  • палепшанае праўленьне вылучаных вузлоў шляху;
  • палепшаны інструмэнт Злучальнік;
  • шэраг істотных паляпшэньняў інструмэнту ўводжаньня тэксту;
  • больш зручнае прыцягваньне;
  • палепшаная праца з растравымі відарысамі;
  • новыя эфэкты;
  • цалкам перакладзеныя падручнікі.

Зьбіраем самі/чакаем у дыстрыбутывах.

А тым часам у Горадні пададзеная толькі адна заява на беларускамоўнае навучаньне ў школе. І гэта, блядзь, у горадзе, дзе жыве больш за 300 тысяч.

inkscape 0.48

In inkscape on Чэрвень 21, 2010 at 13:20

ня так даўно адбыліся feature & string freeze inkscape
апроч 1-го пашыральніку ўсё астатняе перакладзена.

пераклады падручнікаў Inkscape

In inkscape on Люты 13, 2010 at 20:41

Даслаў пераклады падручнікаў Inkscape. Ляжаць тут:
асновы
паглыблены курс
каліґрафія
элемэнты дызайну
інтэрпаляцыя
фіґуры
парады й штукі
абводжаньне растраў

launchpad.net, inkscape

In inkscape, translation on Кастрычнік 3, 2009 at 18:36

На днях заходзіў на launchpad.net паглядзець раптам ёсьць неанансаваныя ў рассылцы зьмяненьні ў stellarium. Гэты выдатны рэсурс грохнуў увесь пераклад stellarium-skycultures, я проста ў захапленьні.

А inkscape нарэшце дасягнуў замарозкі, выйдзе дзесь праз тыдзень-другі, па беларуску будзе на 100%. Але, пагледзеў на ягоны код — суцэльны жах, дзікая мяшанка з C (з часоў sodipodi) і C++, пры гэтым сучасныя распрацоўнікі яўна хворыя на C++ галаўнога мозґу.

Абнаўленьне перакладу Inkscape 0.47

In inkscape, translation on Ліпень 10, 2009 at 18:45

Пачынаючы з рэдакцыі 21771 Inkscape перакладзены амаль на 100% (засталіся толькі 2 радкі з 4913)

inkscape 0.47 надыходзіць

In inkscape, translation on Травень 6, 2009 at 15:03

Недзе каля 15 чэрвеня чакаецца выхад inkscape 0.47, а я пераклаў яго толькі на 66%. (Афіцыйны 0.46 застаўся без белмовы, але той, які ў Debian Lenny 5.0.1 (важна, каб 5.0.1) перакладзены на 90%)

Дзе ўзяць шмат вольнага часу?