375gnu

Archive for the ‘translation’ Category

Даведка па клявішах у Inkscape

In inkscape,translation on Ліпень 15, 2012 at 19:30

Нарэшце скончыў пераклад даведкі па клявішах і мышы ў Inkscape, заадно абнавіў падручнікі…

Advertisements

Рыхтуемся да Stellarium 0.11.1!

In stellarium,translation on Верасень 13, 2011 at 19:35
  1. Цалкам перакладзеная, ня толькі інтэрфэйс, але й файл з зорнымі культурамі.
  2. Апісаньні краявідаў і зорных культур таксама перакладзеныя. Падтрымка загрузкі файлаў зь перакладамі апісаньняў зьявілася яшчэ ў папярэдняй вэрсіі, але празь невялічкую памылку не працавала. Я гэтую памылку адшукаў, яе выправілі, і цяпер можна пачытаць пра сузор’і ацтэкаў па-беларуску.

Stellarium 0.11

In stellarium,translation on Ліпень 3, 2011 at 12:35

21 гадзіну назад пабачыў сьвет сабдж. Я правароніў яго, таму крыху ён недаперакладзены.

Celestia 1.6.1 выйшла. Цяпер яна беларускамоўная.

In celestia,translation on Чэрвень 8, 2011 at 14:39

Распрацоўнікі Celestia нарэшце выпусьцілі вэрсію 1.6.1. Гэта першая вэрсія з афіцыйным беларускім перакладам.
Істотных адрозьненьняў ад папярэдняй 1.6.0 няма, збольшага выпраўленьні памылак. Поўны сьпіс зьменаў тутака.

Пераклад Celestia

In celestia,translation on Люты 13, 2011 at 10:13

Існуе такая праґрама Celestia — касьмічны сымулятар зь вялікімі магчымасьцямі й вельмі моцнай супольнасьцю. Апошняя стабільная вэрсія — 1.6.0. Наступныя вэрсіі 1.6.1 ды 1.7 будуць мець беларускі пераклад. Вось толькі калі яны выйдуць — невядома.

Пераклад GIMP 2.7

In gimp,translation on Люты 13, 2011 at 09:46

На днях абнавіў файлы перакладу для нестабільнай вэрсіі GIMP 2.7, якая ў хуткасьці мусіць стаць 2.8. Насамрэч распрацоўнікі меркавалі выпусьціць яго яшчэ ў канцы мінулага году, але ім не хапіла часу.
Тэарэтычна пераклад будучай вэрсіі 2.8 будзе лепшы за 2.6. Што праўда, некаторыя новыя радкі, якія дадаліся пасьля вэрсіі 2.7.1 не былі правераныя «у рэальных умовах», бо пасьля 2.7.1 тэставых выпускаў не было. Таму будзем лічыць 2.8.0 тэставым палігонам для перакладу, а вось 2.8.1 ужо мусіць быць дасканалым.
Галіну 2.6 абнаўляць ня буду празь нястачу часу.

Субтытры для Sintel

In translation on Кастрычнік 1, 2010 at 18:46

Сёньня афіцыйна выйшаў 3-ці floss мульцік. Называецца Сінтэл. Зрабіў пераклад субтытраў.

Файл у камэнтары.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Міколы Савіцкага

In слоўнікі,translation on Студзень 3, 2010 at 22:48

Сёньня загрузіў кніжачку ў pdf: Мікола Савіцкі, «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», Мн, Энцыклапедыкс, 2009, ISBN 978-985-6742-83-8.

Як сказана ў анатацыі: «Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.» Вось так, ні больш, ні менш. Ёсьць у кніжачкі й рэцэнзэнты, іх двое, але нам важны зь іх толькі першы: прафэсар БДПУ, к.ф.-м.н. Язэп Стэпановіч, які зьяўляецца старшынём тэрміналяґічнай камісіі ТБМ. Сам аўтар таксама працуе ў гэтай камісіі. Раз ТБМ, то, напэўна, гаўна ня будзе.

Не пасьпеў яшчэ як сьлед прагледзець слоўнік, толькі зірнуў на прадмову, а ўжо стала зразумела, што гэта ня слоўнік, а «слоўнік». Абавязковая цытата з Купалы, якая ж інфарматыка без Купалы?! І патасны загаловак «Мова без ужытку асуджана спачатку на заняпад, потым – на забыццё, а нацыя – на выміранне». Карацей чарговая «адраджэнская» непатрэбшчына, якая б прайшла цалкам незаўважанай мною, калі ня быў я крыху заангажаваны ў перакладніцкую дзейнасьць.

І хоць прадмовы было дастаткова, каб скласьці ўяўленьне пра якасьць «слоўніка», але я крыху прагартаў яго, бо калі й крытыкаваць, дык за справы, а не за словы (хаця ў гэтым выпадку справы гэта словы). Такім чынам, вось што з гэтага атрымалася:

  • Аўтар яўна не сябруе зь лёґікай. Цытата: «Першая (задача слоўніка) – паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы… Гэты слоўнік з’яўляецца асабістым 12-ці гадовым досведам выкладання…» Ён бы вызначыўся, ці гэта сапраўды тэрміналёгія, якая ўжываецца ў мове, ці «адсябеціна».

  • Аўтар яўна камплексуе з-за свае белмовы, яму патрэбна кожны дзень падкрэсьліваць «самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету», таму «на рускай мове тэрміны не прыведзены асэнсавана». Шчыра кажучы, калі б я размаўляў на мове аўтара, якая толькі нагадвае белмову, я б таксама камплексаваў. 🙂

  • Проста прыклад чарговага адраджэнства: «Канкатэнацыя (concatenation) – аперацыя паслядоўнага злучэння элементаў у адзін ланцужок, напрыклад з двух сімвальных радкоў “Жыве” і “Беларусь!” саставіць адзін – “Жыве Беларусь!”»

  • «Кампáкт-дыск з многакрáтным запісам (Compact Disk Read/Erasable, CD-R/E ён жа CD-RW) — на такі дыск можна запісваць і сціраць многакратна.» Ніхто не падкажа, на якой гэта мове: «многакратна»? Таксама хацелася б ведаць паходжаньне словаў «Дэкадзёр», «Модэм», «Модэратор», «Пóрча», «Па ўмаўчáнні», «Фармацёр».

  • Процьма проста памылак: «Дынамічнае хэшавáнне (dynamic hashing) — метад хешавання» (у адным сказе!), «дысасэмблер», «азбука Бройля», гэта з усяго толькі дзьвюх старонак. Але ж гэта й ня дзіва, імя карэктара анідзе не пазначана.

  • Зрабіў для сябе шмат адкрыцьцяў тэхнічнага пляну, напрыклад, стэк працуе паводле альґарытму “апошні ўвайшоў – першы выйшаў”.

  • «Мыш прымяняецца ў прафесійных настольных персанальных кампутарах.» А я-та думаю, чаму на ноўтах няма мышэй!

  • А вось адкрыцьцё з галіны фізыкі: «Напрýжанне змéннага тóку (volts alternating current) – мера напружання зменнага электрычнага сігналу. Зменны ток па сваёй прыродзе не мае пастаяннага напружання, сігнал хістаецца паміж +10 і –10 Вольт.» Хіба ён п’яны, гэты ток, што хістаецца туды-сюды? Але ж за рамкі прыстойнасьці не выходзіць, трымаецца ў рамках ад +10 да -10, а вось у мяне ў разетцы, напэўна, нейкі няправільны ток…

  • Калі вы яшчэ ня лічыце, што Інтэрнэт прыдумаў Біл Гейц, то ведайце: «Мóва абазначэння гіпертэксту (hyper text markup language) – сродак аперацыйнай сістэмы Windows, прызначаны для стварэння старонак на серверах Internet».

  • Аўтар не саромеецца даваць карысныя парады: «Набóр нумара (dialup) – метад сувязі з аддаленым кампутарам па тэлефоннай лініі праз мадэм. Трэба набраць нумар, калі звяртаемся да іншага тэлефона. Пажадана карыстацца паролем, каб пазбегнуць перахвату зламыснікамі.» Не карыстайцеся «беспаролам», а то зламысьнікі «перахвацяць»!

  • Пра розныя друкарскія памылкі (няправільныя працяжнікі, няправільна зробленыя націскі (лацінскія літары з гачкамі), і т.п.) я маўчу.

Неяк даўным-даўно чытаў я адну расейскую газэціну, дзе пісалі як цяжка жывецца ўкраінскім студэнтам: яны, нават тэхнары, вымушаныя вучыцца па-ўкраінску! Калі ўкраінскую тэхнічную тэрміналёґію распрацоўвалі іхныя аналяґі ТБМ-скай тэрміналяґічнай камісіі, то мне таксама шкада тых студэнтаў.

І мне зусім ня хочацца, каб зьдзейсьнілася мара аднаго з рэцэнзэнтаў: «Безумоўна, у будучым, калі беларуская мова запануе паўсюдна і стане адзіным афіцыйным сродкам зносінаў у Беларусі, “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” стане настольнай кнігай многіх студэнтаў і выкладчыкаў» (я гэта не пра панаваньне белмовы, а пра настольную кнігу, калі хто не зразумеў). Бо пасьля такіх кніжак словы лукі, што беларускай тэрміналёґіяй сорамна карыстацца, ці кпіны кшталту «а вы знаете, что по-белорусски перпендикуляр — тарчок» ужо не выглядаюць шавінісцкім ідыятызмам. Пакуль мы маем час і магчымасьці каб у мове зьявілася адэкватная тэрміналёґія, так што бяром праґрамы й перакладаем,перакладаем, перакладаем! (Толькі «перакладчыка» Мазілаўскіх праґрам трэба злавіць і папулярна патлумачыць, што ён ня мае рацыі. А яшчэ перасадзіць «змагароў» з «адраджэнцамі» з іґолкі MS на свабодныя праґрамы.)

P.S.: Але ж ёсьць у гэтай бочцы гаўна й лыжка сочыва: «Хáкер (hacker) – праграміст вельмі высокага ўзроўню, які выдатна валодае многімі мовамі праграмавання, выдатна ведае асаблівасці работы апаратнага забеспячэння і аперацыйных сістэм. У СМІ слова “хакер” ужываецца з адмоўным падтэкстам. Яго ўспрымаюць як зламысленніка, які здзяйсняе несанкцыянаваны доступ да рэсурсаў інфармацыйных сетак з мэтай крадзяжу, скажэння альбо знішчэння інфармацыі. Кампутарны хуліган-паляўнічы за сакрэтнай інфармацыяй у сетцы Інтэрнэту. На самай справе ў асяроддзі такіх людзей называюць крэкерамі (cracker). Сапраўдны хакер ніколі нічога не разбурае – ён толькі стварае. Інтэрнэт, большасць пратаколаў Інтэрнэт і іншае прыдумалі хакеры.»

launchpad.net, inkscape

In inkscape,translation on Кастрычнік 3, 2009 at 18:36

На днях заходзіў на launchpad.net паглядзець раптам ёсьць неанансаваныя ў рассылцы зьмяненьні ў stellarium. Гэты выдатны рэсурс грохнуў увесь пераклад stellarium-skycultures, я проста ў захапленьні.

А inkscape нарэшце дасягнуў замарозкі, выйдзе дзесь праз тыдзень-другі, па беларуску будзе на 100%. Але, пагледзеў на ягоны код — суцэльны жах, дзікая мяшанка з C (з часоў sodipodi) і C++, пры гэтым сучасныя распрацоўнікі яўна хворыя на C++ галаўнога мозґу.

Абнаўленьне перакладу Inkscape 0.47

In inkscape,translation on Ліпень 10, 2009 at 18:45

Пачынаючы з рэдакцыі 21771 Inkscape перакладзены амаль на 100% (засталіся толькі 2 радкі з 4913)